Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 30:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Куш, і Пут, і Луд, і ўвесь просты народ, і Куб ды сыны зямлі запавету разам з імі загінуць ад меча”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Куш, Пут і Люд, і ўсе чужынцы, і Куб, і сыны зямлі запавету [разам] з імі пагінуць ад мяча.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Эфіопія і Лівія і Лідыя і ўвесь зьмешаны народ і Хуб, і сыны зямлі запавету разам зь імі ўпадуць ад меча.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 30:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

з тысячай двумастамі калясніц, з шасцюдзесяццю тысячамі коннікаў, і з безліччу народа, які ішоў з ім з Егіпта, гэта значыць: з лібійцамі, і сакцыйцамі, і этыёпцамі.


Гора зямлі бразгатлівых крылляў, што за рэкамі Этыёпіі!


так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта.


ды наогул цэламу народу і ўсім царам зямлі Уц, ды ўсім царам зямлі Філістынскай, Аскалону, Газе, Акарону і тым, што засталіся з Азота;


ды ўсім царам арабскім, усім царам шматлікіх народаў, якія пражываюць на пустыні;


Вось, Я буду чуваць над вамі на няшчасце, а не на дабро. Усе людзі з Юды, якія ў зямлі Егіпецкай, загінуць ад меча і голаду, аж пакуль да рэшты не звядуцца.


Імчыце, коні, ляціце, калясніцы, і хай выступяць мужныя, Этыёпія і Пут, трымаючы шчыты, і лудыйцы, нацягваючы лук і пускаючы стрэлы.


Меч на яго коней і на яго калясніцы, і на ўсю грамаду людзей, якая ёсць пасярод яго; і будуць яны, як жанчыны! Меч на скарбы яго, і будуць яны разрабаваныя.


Жыхары Персіі, і Луда, і Пута былі ў войску тваім, ваярамі тваімі. Шчыты і шлемы яны павесілі ў цябе, яны прынеслі табе славу.


Сярод іх персы, Куш і Пут, усе ўзброеныя шчытамі і шлемамі,


і авалодае скарбамі золата і срэбра, і ўсімі каштоўнасцямі егіпецкімі; і лібійцы, і этыёпцы пойдуць за ім.


«Але і вы, этыёпцы, будзеце пазабіваныя мечам Маім».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы