А войска халдэйскае, якое было разам з кіраўніком целаахоўнікаў, разбурыла муры вакол Ерузаліма.
ЕЗЭКІІЛЯ 33:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася ў адзінаццатым годзе ад перасялення нашага, у дзесятым месяцы, у пяты дзень гэтага месяца, прыбыў да мяне ўцякач з Ерузаліма з весткаю: «Горад захоплены». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў дванаццатым годзе, у дзясятым [месяцы], у пяты [дзень] месяца пасьля выгнаньня нашага, і прыйшоў да мяне ўцякач з Ерусаліму, кажучы: «Захоплены горад!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) У дванаццатым годзе нашага перасяленьня, у дзясятым месяцы, у пяты дзень месяца, прыйшоў да мяне адзін з тых, што выратаваліся, зь Ерусаліма і сказаў: «разбураны горад!» |
А войска халдэйскае, якое было разам з кіраўніком целаахоўнікаў, разбурыла муры вакол Ерузаліма.
І быў прарыў у горадзе, і ноччу ўсе ваяры ўцяклі і выйшлі з горада па дарозе брамы, што між мурамі каля царскага саду, калі халдэі былі вакол горада. Такім чынам, выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
Слова, якое было Ярэміі ад Госпада па вызваленні яго з Рамы Набузарданам, кіраўніком целаахоўнікаў, калі ён вызваў яго, скаванага ланцугамі сярод усіх тых, што выходзілі з Ерузаліма і Юды ды мелі быць выведзеныя ў Бабілон.
І сталася: на дзевяты год, у дзесяты месяц, дзесятага дня таго месяца прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
«Сын чалавечы, напішы сабе дату сённяшнюю, калі цар Бабілона акурат у гэты дзень напаў на Ерузалім.
І ў адзінаццатым годзе, у трэцім месяцы, у першы дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
У адзінаццатым годзе, у дванаццатым месяцы, у першы дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
І сталася ў дванаццатым годзе, у першым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
У дваццаць пятым годзе нашага перасялення, на пачатку года, у дзесяты дзень месяца, у чатырнаццатым годзе пасля зруйнавання горада, у той самы дзень супачыла рука Госпада на мне і завёў Ён мяне сюды.