каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
ЕЗЭКІІЛЯ 29:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не пяройдзе па ёй нага чалавечая, ані ступіць праз яе нага звера, і не будзе яна абжытая сорак гадоў; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ня пройдзе па ёй нага чалавека, і нага быдла ня пройдзе праз яе, і ня будзе яна абжытая сорак гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня будзе ступаць па ёй нага чалавечая, і нага быдла ня будзе праходзіць па ёй, і ня жыцьмуць на ёй сорак гадоў. |
каб споўнілася слова Госпада праз вусны Ярэміі: «Пакуль зямля прыме суботы свае, будзе яна спраўляць суботу ва ўвесь час свайго знішчэння, аж пакуль не мінуць семдзесят гадоў».
І будзе ў той дзень: у забыцці будзе Тыр семдзесят гадоў, як дні аднаго цара. Пасля сямідзесяці гадоў станецца Тыру, як распусніцы ў песні:
І будзе: праз семдзесят гадоў Госпад наведае Тыр, ён жа вернецца да сваіх заробкаў і зноў кінецца ў распусту з усімі валадарствамі свету на зямлі.
Не згасне ані ўдзень, ані ўночы яго дым, падымацца будзе вечна, пуставаць будзе з пакалення ў пакаленне, на векі вякоў ніхто праз яго не пройдзе.
Гэта вось кажа Госпад: “Калі ў Бабілоне споўніцца семдзесят гадоў, Я наведаю вас і здзейсню для вас Сваё спагаднае слова, каб зноў вас вярнуць на гэтае месца.
Прыгатуй сабе начынне на выгнанне, жыхарка, дачка Егіпта, бо Мемфіс стане пустыняй і будзе зруйнаваны і не будзе ў ім жыхароў.
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
І чужынцы, найгоршыя з народаў, ссякуць яго; і кінуць яго на горы, і на ўсе лагчыны пападаюць яго галіны, і дрэвы яго паламаюцца ва ўсіх ямах зямлі, і з-пад засені яго паадступаюцца ўсе народы зямлі і пакінуць яго.
І Я знішчу ўсю жывёлу яго, якая жыла над многімі водамі, і не патрывожыць іх больш нага чалавечая, ані капыт жывёлы не занепакоіць іх;
І зраблю Я зямлю пустыняй і пустэчаю, і яе пыха і вялікасць скончацца, і горы Ізраэля будуць бязлюдныя, так што ніхто там не будзе хадзіць;
І будзеце жыць у зямлі, якую Я даў бацькам вашым, ды будзеце Маім народам, і Я буду вашым Богам.
у першы год яго царавання я, Даніэль, зацікавіўся ў кнігах лікам гадоў, аб якім аб’явіў Госпад прароку Ярэмію, каб споўнілася спусташэнне Ерузаліма праз семдзесят гадоў;