І Саламон растлумачыў ёй усё, што яна яму казала: і не было слова, якое было б невядомым цару і на што ён не мог адказаць ёй.
ЕЗЭКІІЛЯ 28:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, ты мудрэйшы за Даніэля, ніякая таямніца не схавана ад цябе, Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, ты мудрэйшы за Данііла, ніякая таямніца не схаваная ад цябе! Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вось, ты мудрэйшы за Данііла, няма таямніцы, схаванай ад цябе; |
І Саламон растлумачыў ёй усё, што яна яму казала: і не было слова, якое было б невядомым цару і на што ён не мог адказаць ёй.
Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,
і калі будуць там тры чалавекі гэтыя: Ной, Даніэль і Ёў, дык толькі яны, дзеля справядлівасці сваёй, вызваляць душы свае, — кажа Госпад Бог.
дасканалы ў шляхах сваіх ад дня нараджэння твайго, аж пакуль не знайшлася ў цябе злачыннасць.
І ўсякае слова мудрасці і разумення, якое ён атрымаў ад іх, цар знайшоў у іх дзесяцікратна лепшым, чым словы ўсіх прадказальнікаў і варажбітоў, якія былі ва ўсім яго царстве.
«Хай будзе дабраславёна імя Бога ва ўсе векі вечныя, бо мудрасць і ўсемагутнасць ёсць у Яго;
Ён аб’яўляе глыбокае і схаванае і ведае, што знаходзіцца ў цемры, ды святло жыве з Ім.
Лісты яго — найпрыгажэйшыя, і плады яго — шчодрыя, і давала яно ежу ўсім. Пад ім жылі палявыя звяры, і на яго галінах жылі птушкі паднебныя, і з яго кармілася ўсё жывое.