Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
ЕЗЭКІІЛЯ 27:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дэдан даваў табе дыванкі для сёдлаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дэдан вёў гандаль з табою, дыванкі для сёдлаў [даваў табе]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дэдан гандляваў з табою каштоўнымі гунькамі для верхавой язды. |
Сыны Куша: Саба, і Хавіла, і Сабата, і Рэгма, і Сабатаха. Сыны Рэгмы: Саба і Дэдан.
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.
сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.
Саба, і Дэдан, і гандляры з Тарсіса, і ўсе яго кіраўнікі будуць казаць табе: “Ці ты прыйшоў рабаваць? Ці сабраў сваё войска, каб рабаваць, каб забіраць срэбра і золата, каб уводзіць жывёлу і маёмасць і каб набраць вялікую здабычу?”»