буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
ЕЗЭКІІЛЯ 16:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вырасціў Я цябе, як парастак палявы, і вырасла, і стала дарослай, і прыйшла ты ў свет жаночы: грудзі твае набылі форму, і валасы твае сталі густымі; але была ты голая ды поўная сораму. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я вырасціў цябе, як краску палявую, і ты расла, і вырасла, і сталася дарослай, і грудзі твае набылі форму, і валасы твае сталіся густымі, але была ты голая і неакрытая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Памножыў цябе як польныя расьліны; ты вырасла і зрабілася вялікая, і дасягнула найвыдатнейшай прыгажосьці; падняліся грудзі, і валасы ў цябе вырасьлі; але ты была голая і ненакрытая. |
буду дабраслаўляць цябе і памнажаць нашчадкаў тваіх, як зоркі на небе і як пясок, што на беразе мора. Патомства тваё завалодае гарадамі ворагаў сваіх;
і сказаў: «Голы выйшаў я з улоння маці маёй і голы туды вярнуся. Госпад даў, Госпад забраў; як Госпаду падабалася, так і сталася: хай будзе імя Госпада дабраславёным».
і ўзвысіў Ён рог народа Свайго. Песнь хвалы ўсім святым Яго, сынам Ізраэля, народа, які Яму блізкі. Алілуя.
І рушылі сыны Ізраэлевы з Рамэсаса ў Сукот у ліку каля шасцісот тысяч пешых мужчын, акрамя дзяцей.
А кожная жанчына папросіць ад сваёй суседкі і ад гаспадыні сваёй срэбраны і залаты посуд, а таксама адзенне; і апранеце ў яго сыноў і дачок вашых, і аббярэце Егіпет».
«Я — мур, і грудзі мае — як вежы, таму я буду ў вачах яго тою, што знайшла супакой.
«Сястра наша малая і грудзей яшчэ не мае. Што зробім для сястры нашай у дзень, калі трэба будзе гаварыць пра яе?
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
і назбірала ты сваіх шатаў, і зрабіла сабе ўзгоркі ў розныя колеры, і займалася распустаю на іх, якой не было раней і не будзе.
І па ўсіх агіднасцях сваіх і распуснасці забылася ты на дні маладосці сваёй, калі была ты голай і поўнай сораму і трапяталася ў крыві сваёй.
А праходзячы каля цябе, Я ўбачыў, што ты трапечашся ў крыві сваёй, і сказаў Я табе, калі была ты ў крыві сваёй: “Жыві! Кажу табе: жыві ў крыві сваёй”.
Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.
А, як набліжаўся час здзяйснення абяцання, якое Бог даў Абрагаму, народ разрастаўся і размнажаўся ў Егіпце,
Дык хай Госпад, Бог бацькоў вашых, дадасць да гэтай лічбы многія тысячы і дабраславіць вас, як Ён гаварыў вам.
І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?