ДРУГІ ЗАКОН 7:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты паглынеш усе народы, якія Госпад, Бог твой, мае даць табе; хай не пашкадуе іх вока тваё, і не служы багам іх, каб не былі яны на загубу табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты выгубіш усе народы, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой. Няхай не пашкадуе іх вока тваё, і ня будзеш служыць багам іхнім, каб ня сталіся яны табе пасткаю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зьнішчыш усе народы, якія Гасподзь, Бог твой, дае табе: хай не пашкадуе іх вока тваё, і ня служы багам іхнім, бо гэта сетка на цябе. |
Не будуць яны жыць у зямлі тваёй, каб не ўвесці вас у грэх адносна Мяне, калі будзеце служыць іх багам; бо, канешне, будзе табе гэта на згаршэнне».
А потым, — кажа Госпад, — Я выдам Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і слуг яго, і народ яго, якія ацалеюць у гэтым горадзе ад заразы, ад меча і ад голаду, у рукі Набукаданосара, цара Бабілонскага, ды ў рукі ворагаў іх, ды ў рукі тых, якія цікуюць на іх душу. І ён заб’е іх вастрыём меча, і не будзе іх шкадаваць, не будзе мець літасці, ні міласэрнасці”.
Калі ж не захочаце выгнаць жыхароў зямлі гэтай, і калі яны застануцца, будуць яны вам як церні ў вачах вашых і як калючкі ў баках вашых, будуць яны ўціскаць вас у зямлі пражывання вашага;
не слухай яго і не згаджайся з ім; і не слухай яго ды хай не пашкадуе яго вока тваё, каб злітавацца і ўхаваць яго,
Не шкадуй такога, але душу за душу, вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу патрабуй.
Госпад, Бог твой, аддасць іх табе, а ты іх выгубі аж да поўнага вынішчэння. Не заключай з імі пагаднення і не будзь да іх літасцівы.
Ідалаў іх спалі агнём; і не будзь сквапным на срэбра і золата, якімі яны прыбраныя, нічога з гэтага не бяры сабе, каб не ўчыніць грэх, бо гэта брыдота для Госпада, Бога твайго.
Бо быў намер Госпада, каб рабіліся ўпартымі іх сэрцы, і каб ваявалі супраць Ізраэля, і каб загінулі, і каб не заслужылі ніякай міласэрнасці, і каб загінулі так, як загадаў Госпад Майсею.
і пакінулі яны Госпада, Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, і пайшлі за чужымі багамі, за багамі народаў, што жылі навакол іх, і пакланяліся ім, і ўзбуджалі гнеў Госпада,
Дзеля таго і Я не буду выганяць іх перад абліччам вашым, каб былі яны вам путамі, а багі іх — на пагібель».
І бралі яны за жонак іх дачок, і самі сваіх дачок аддавалі іх сынам, і служылі багам іх.
І з іх зрабіў Гедэон эфод і паставіў яго на радзіме сваёй, у Эфры. І ўвесь Ізраэль чужаложыў там, і сталася гэта для Гедэона і яго сям’і загубай.