У тыя дні ўбачыў я, як у Юдэі тапталі ў давільнях у суботу, насілі снапы і клалі на аслоў іх, а таксама і віно, і вінаград, і фігі, і ўсякі цяжар, і прывозілі ў Ерузалім у дзень суботні; і заклінаў я іх, калі яны у гэты дзень прадавалі харчы.
ДРУГІ ЗАКОН 5:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Беражы дзень суботні, каб ты святкаваў яго, як загадаў табе Госпад, Бог твой. Біблія (пераклад А.Бокуна) Захоўвай дзень супачынку, каб сьвяціць яго, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сачы за днём суботнім, каб сьвята шанаваць яго, як наказаў табе Гасподзь, Бог твой; |
У тыя дні ўбачыў я, як у Юдэі тапталі ў давільнях у суботу, насілі снапы і клалі на аслоў іх, а таксама і віно, і вінаград, і фігі, і ўсякі цяжар, і прывозілі ў Ерузалім у дзень суботні; і заклінаў я іх, калі яны у гэты дзень прадавалі харчы.
Ён сказаў ім: «Гэта тое, што сказаў Госпад: “Заўтра супачынак, субота, святая для Госпада; і што маеце пячы — пячыце, а што маеце варыць — варыце; а што застанецца — пакіньце на раніцу”».
«Скажы сынам Ізраэля і паведамі ім: “Глядзіце, каб вам захоўваць суботу Маю, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленнях вашых, каб ведалі вы, што Я — Госпад, Які асвячае вас.
Шэсць дзён працуйце; а ў сёмы дзень — субота, святы адпачынак для Госпада: кожны, хто будзе працаваць у гэты дзень, памрэ.
І сыноў чужаземца, якія туляцца да Госпада, каб Яго хваліць і каб любіць імя Госпада і быць Яго слугамі, ды ўсіх, хто пільнуе шабат, каб не спаганіць яго, і якія трымаюцца прымірэння Майго,
Калі адвядзеш нагу сваю ў шабат, каб не рабіць працы ў дзень Мой святы, і назавеш шабат асалодаю і слаўным святым днём для Госпада, і калі ўшануеш яго, адклаўшы падарожжы свае, справы свае і размовы свае,
І не выносьце цяжараў з сваіх дамоў у дзень суботы, і не рабіце ніякай работы: святкуйце дзень суботы, як загадаў Я бацькам вашым”».