Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Захоўвай дзень супачынку, каб сьвяціць яго, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Сачы за днём суботнім, каб сьвята шанаваць яго, як наказаў табе Гасподзь, Бог твой;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Беражы дзень суботні, каб ты святкаваў яго, як загадаў табе Госпад, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 5:12
11 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ты дзеля суботы стрымаеш нагу тваю, каб не рабіць справаў тваіх у дзень Мой сьвяты, і назавеш суботу [днём] прыемным, сьвятым для ГОСПАДА і слаўным, і калі ўшануеш яе, каб не ісьці шляхамі сваімі, і ня будзеш шукаць, каб [рабіць] справу тваю і прамаўляць словы [пустыя],


А сыноў чужынцаў, якія далучыліся да ГОСПАДА, каб служыць Яму і любіць імя ГОСПАДА, і быць для Яго слугамі, усіх, хто захоўвае суботу, каб не паганіць яе, і хто трымаецца моцна запавету Майго,


І казаў ім: «Субота для чалавека, а не чалавек для суботы.


I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, заўтра супачынак, святая субота для ГОСПАДА. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы».


«I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас.


Шэсьць дзён будуць рабіць работу, а дзень сёмы — субота супачынку, сьвятая для ГОСПАДА. Кожны, хто будзе рабіць работу ў дзень супачынку, сьмерцю памрэ.


Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,


У гэтыя дні я бачыў у Юдэі тых, якія тапталі [віно] ў тоўчнях у суботу, і вазілі снапы, накладалі [рэчы] на аслоў, і таксама віно, вінаград, фігі і ўсякія цяжары, і прывозілі ў Ерусалім у дзень супачынку. І я папярэджваў іх у той дзень, калі яны продалі жыўленьне.


І не выносьце цяжараў з дамоў вашых у дзень суботы, і не рабіце ніякай работы, але сьвяткуйце дзень суботы, як Я загадаў бацькам вашым”.


I супачыў народ у сёмы дзень.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы