ДРУГІ ЗАКОН 31:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Запішыце цяпер сабе гэты гімн. Навучы яму сыноў Ізраэля, каб захавалі яго ў памяці і выконвалі, спяваючы, каб гэтая песня была Мне сведкаю паміж сыноў Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І цяпер запішыце сабе гэты сьпеў. Навучы яму сыноў Ізраіля, укладзі яго ў вусны іхнія, каб гэты сьпеў быў для Мяне сьведкам супраць сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, напішэце сабе словы песьні гэтай, і навучы ёй сыноў Ізраілевых, і ўкладзі іх у вусны іхнія, каб песьня гэтая была Мне сьведчаньнем на сыноў Ізраілевых; |
Гавары з ім і ўкладвай словы Мае ў яго вусны; а Я буду ў вуснах тваіх і ў яго вуснах і пакажу вам, што вы павінны рабіць.
Уклаў Я словы Мае ў вусны твае і ў засені рукі Сваёй схаваў цябе, перад тым як расцягваў нябёсы і асноўваў зямлю і калі казаў Сіёну: “Ты — мой народ!”»
«І гэта ім ад Мяне запавет, — кажа Госпад: — Дух Мой, Які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не сыдуць з вуснаў тваіх ды з вуснаў патомства твайго, — кажа Госпад, — адсюль і навечна».
І працягнуў Госпад руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў мне Госпад: «Вось, перадаў Я словы Мае вуснамі тваімі;
А ці паслухаюць яны цябе, ці пагардзяць, — бо гэта народ упорысты, — аднак будуць ведаць, што прарок ёсць між імі.
Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ужо мае суддзю сабе: слова, што Я сказаў, яно асудзіць яго ў апошні дзень;
Навучыце ім дзяцей вашых, гаворачы пра іх, калі сядзіш у доме сваім і калі ідзеш дарогаю, калі кладзешся і ўстаеш.
Я, вось, схаваю і не пакажу аблічча Майго ў той дзень дзеля ўсіх злачынстваў, якіх ён дапусціўся, бо пайшоў ён за багамі чужымі.
«Вазьміце гэтую кнігу закону і пакладзіце яе побач з каўчэгам запавету Госпада, Бога вашага, каб была яна там сведкам супраць цябе.
Так прамаўляў Майсей, і слухаў яго ўвесь сход ізраэльскі, і выказаў ён да канца словы гэтага гімна:
Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, засынаючы і абуджаючыся.
і сказаў усяму народу: «Вось, гэты камень хай будзе супраць вас як сведчанне, бо ён чуў усе словы Госпада, якія Госпад гаварыў сярод нас, каб часам пасля вы не захацелі адмовіцца і вырачыся Госпада, Бога вашага».