ДРУГІ ЗАКОН 28:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дакранецца да цябе Госпад сухотамі і гарачкаю, трасцай, спякотаю, засухаю, палючым ветрам, іржою, і яны будуць пераследаваць цябе, пакуль ты не загінеш. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дакранецца цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпякотаю, мячом, сушаю і іржою. Яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль ты ня будзеш зьнішчаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паб'е цябе Гасподзь сухотамі, гарачкаю, трасцаю, запаленьнем, засухаю, палючым ветрам ды іржою, і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш. |
Калі на зямлі з’явяцца голад, або пошасць, або ржа, або жаўтуха, або саранча ці бяскрылая саранча, або калі вораг ударыць па ім, асаджаючы брамы яго, або калі прыйдзе якая кара ці хвароба,
Калі ўзнікне голад, і пошасць на зямлі, іржа і засуха, і саранча, і чэрві ды ворагі, знішчыўшы ваколіцы, асадзяць яе брамы, і ўсякая хвароба і немач будуць прыціскаць,
Калі б нават посціліся яны, не выслухаю просьбы іх; ды калі б складалі цэласпаленні і ахвяры з ежы, не прыму іх, бо буду вынішчаць іх мечам, голадам і пошасцю».
«Паўміраюць яны ад смяротных хвароб, будуць яны не аплаканыя і не пахаваныя, будуць яны, як гной на полі, ды будуць вынішчаны мечам і голадам, і трупы іх будуць ежаю птушкам нябесным і звярам палявым».
тады Я так зраблю вам: наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць слепату і нішчаць душу. Надарма будзеце сеяць насенне, бо з’ядуць яго ворагі.
“Я караў вас пякучым ветрам і залатухай; многа вашых садоў і вінаграднікаў вашых, дрэвы фігавыя вашы і аліўкі вашы з’ела саранча; але вы не навярнуліся да Мяне”, — кажа Госпад.
І Я выклікаў засуху на зямлю, і на горы, і на пшаніцу, і на віно, і на аліўкавы алей, ды на ўсё, што родзіць зямля, і на людзей, і на жывёлу, і на ўсякую працу ручную”».
«Гэта Я гарачым ветрам, і засухай, і градам пакараў вас і ўсю працу рук вашых, і не знайшоўся ні адзін з вас, хто б навярнуўся да Мяне, — кажа Госпад.
Ці ёсць яшчэ насенне ў свірнах? І ці ёсць яшчэ вінаград; і дрэва фігавае, і дрэва гранатавае, і дрэва аліўкавае ці далі плод? Ад гэтага дня буду Я дабраслаўляць!»
І гэта будзе такая кара, якой пакарае Госпад усе народы, якія ваявалі супраць Ерузаліма: у кожнага зачахне цела яго, хоць яшчэ будзе стаяць на нагах сваіх, і вочы яго счэзнуць у ямінах сваіх, і язык яго засохне ў вуснах яго.
І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медным, а зямля, па якой крочыш, — жалезнай.
Будуць мораны яны голадам, марнаваны трасцаю і лютай пошасцю; і пашлю Я на іх зубы звяроў і атруту змеяў, якія поўзаюць у пыле.
дык бяру сёння неба і зямлю за сведкаў супраць вас, што хутка будзеце вы выгублены з зямлі, якую вы, перайшоўшы Ярдан, маеце атрымаць ва ўладанне. Не доўга будзеце жыць на ёй, але знішчыць вас Госпад