І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
ДРУГІ ЗАКОН 27:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) “Пракляты той, хто спіць з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча яго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”. Біблія (пераклад А.Бокуна) “Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрыў плашч бацькі свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пракляты, хто ляжа з жонкаю бацькі свайго, бо ён адкрыў край вопраткі бацькі свайго! І ўвесь народ скажа: амін. |
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
Пенячыся, як вада, не будзеш пяршынстваваць, бо ты ўвайшоў у ложак бацькі свайго і апаганіў пасцель маю.
І паставілі палатку Абсалому на даху; і ён на вачах усяго Ізраэля ўвайшоў да наложніц бацькі свайго.
Таксама сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: бо ён быў яго першародным, але таму, што спаганіў ложак свайго бацькі, першародства яго было дадзена сынам Язэпа, сына Ізраэля, каб не лічыўся ён першародным,
Не адкрывай галізны бацькі і маці сваёй: бо гэта — маці твая, не выяўляй галізны яе.
Калі хто ляжа з жонкаю бацькі свайго і адкрые галізну бацькі свайго, то будуць пакараны смерцю абодва, яны самі гэтую смерць сцягнуць на сябе.
У пыле зямлі топчуць яны галовы бедных, а дарогу ўбогіх крывяць; а сын і бацька яго ходзяць да [той самай] дзяўчыны, каб зняважыць Маё святое імя.
Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, аб якой нават не чуваць і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.
Не павінен еўнух з патрушчанымі або адсечанымі яечкамі або адрэзаным членам уваходзіць у супольнасць Госпадаву.