Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 49:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Пенячыся, як вада, не будзеш пяршынстваваць, бо ты ўвайшоў у ложак бацькі свайго і апаганіў пасцель маю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Ты пеніўся, як вада, і ня будзеш узвышаны, бо ты ўзыйшоў на ложак бацькі свайго; тады ты зьняважыў пасьцель маю, узыйшоўшы [на яе].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 але ты бушаваў, як вада; ды ня ўтрымаешся; бо ты ўзышоў на ложак бацькі твайго, ты апаганіў пасьцель маю, на якую ўзышоў.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 49:4
11 Крыжаваныя спасылкі  

І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.


Такія вось імёны сыноў Ізраэля, якія прыйшлі ў Егіпет, ён з дзецьмі сваімі: першародны Рубэн.


Таксама сыны Рубэна, першароднага Ізраэля: бо ён быў яго першародным, але таму, што спаганіў ложак свайго бацькі, першародства яго было дадзена сынам Язэпа, сына Ізраэля, каб не лічыўся ён першародным,


Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, аб якой нават не чуваць і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.


“Пракляты той, хто спіць з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча яго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.


«Хай жыве Рубэн і хай не ўмірае, хоць ён невялікі лікам».


Не будзь прагны да жонкі блізкага свайго і не зажадай дома блізкага свайго, ані поля, ані паслугача, ані паслугачкі, ані вала, ані асла, — нічога, што яго”».


Вочы іх поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іх апанаваны хцівасцю, яны – дзеці праклёну;


як аб гэтым гаворыць ён ва ўсіх лістах, у якіх ёсць штосьці цяжкае для разумення, што людзі невукі і няўстойлівыя выкрыўляюць, як і іншыя Пісанні, на ўласную згубу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы