Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.
ДРУГІ ЗАКОН 22:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не засявай вінаградніку свайго другім насеннем, каб не зрабіць табе заклятым і збор насення, якое ты пасееш, і плады вінаградніку свайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не засявай вінаградніку твайго двума гатункамі насеньня, каб не зрабіць табе заклятым і збор насеньня, якое ты пасееш, і плады вінаградніку твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не засявай вінаградніка твайго двума родамі насеньня, каб не закляў ты збору насеньня, якія ты пасееш разам з пладамі вінаградніка. |
Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.
Ніхто не можа двум гаспадарам служыць, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму будзе адданы, а другім пагардзіць. Не можаце Богу служыць і мамоне.
Бо ніхто не прышывае латы новага сукна да старога адзення, бо яна раздзірае яго і дзіра робіцца большай.
А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш ласка не была б ужо ласкай. А калі за ўчынкі, то гэта ўжо не ласка, інакш учынак не ёсць ужо ўчынкам.
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.
Калі збудуеш новы дом, дык зрабі на даху тваім кругом агароджу, каб не навесці крыві на дом свой, калі хто-небудзь зваліцца з яго.
З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!