Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 19:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Пільнуйце законы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёламі другой пароды; поля свайго не засявай рознымі гатункамі насення. Не апранай адзення з двух матэрыялаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Захоўвай пастановы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі [насеньня]. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Статуты Мае шануйце; быдла твайго ня зводзь зь іншаю пародаю; поля твайго не засявай двума родамі насеньня; у вопратку з рознародных нітак, з воўны і лёну, не апранайся.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 19:19
18 Крыжаваныя спасылкі  

А вось сыны Цыбэона: Ая і Ана. Гэта той Ана, які знайшоў гарачую крыніцу ў пустыні, калі пасвіў аслоў Цыбэона, бацькі свайго.


І зрабілі паслугачы Абсалома адносна Амнона, як ім загадаў Абсалом; і ўсе сыны цара, ускочыўшы, селі кожны на мула свайго і ўцяклі.


І здарылася, што Абсалом, едучы на муле, сутыкнуўся з паслугачамі Давіда; і калі мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і заблыталася галава Абсалома ў дубе і павіснуў ён між небам і зямлёй; а мул, на якім ён сядзеў, пабег далей.


сказаў ён ім: «Вазьміце з сабою паслугачоў гаспадара вашага і пасадзіце Саламона, сына майго, на мула майго, і вядзіце яго ў Гіхон,


Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць,


Будзеце спаўняць пастановы Мае і выконваць прыказанні Мае ды жыць паводле іх. Я — Госпад, Бог ваш.


Захоўвайце ўсе прыказанні Мае і ўсе пастановы, і выконвайце іх. Я — Госпад”».


Захоўвайце прыказанні Мае і выконвайце іх. Я — Госпад, Які асвячае вас!


Беражыце прыказанні Мае і спаўняйце іх. Я — Госпад.


Спаўняйце прыказанні Мае і законы, беражыце і выконвайце іх, каб маглі жыць на зямлі без ніякага страху.


Казаў ім яшчэ прыпавесць: «Ніхто латы з адзення новага не прышывае да старога адзення, бо і новае раздзярэ, ды лата з новага не надаецца да старога.


А калі з ласкі, дык не за ўчынкі, інакш ласка не была б ужо ласкай. А калі за ўчынкі, то гэта ўжо не ласка, інакш учынак не ёсць ужо ўчынкам.


А цяпер, Ізраэль, слухай прыказанні і законы, якім я вучу вас, каб, выконваючы іх, вы жылі, і ўвайшлі, і завалодалі зямлёю, якую мае даць вам Госпад, Бог бацькоў вашых.


Вось жа, я навучыў вас прыказанням і законам, як загадаў мне Госпад, Бог мой, каб вы так рабілі ў той зямлі, якую маеце атрымаць ва ўласнасць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы