З іх жа некаторыя былі кіпрыйцы і цырэнцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі прамаўляць да грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Ісуса.
ДЗЕІ 9:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гутарыў таксама і спрачаўся з геленістамі. Яны ж імкнуліся яго забіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гаварыў таксама і спрачаўся з эліністамі, а тыя намагаліся яго забіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гутарыў ён таксама і спрачаўся з Эліністамі; а яны замахі рабілі забіць яго. |
З іх жа некаторыя былі кіпрыйцы і цырэнцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі прамаўляць да грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Ісуса.
Таксама дыспутаваў у сінагозе з юдэямі і з богабаязнымі ды штодзень на плошчы з тымі, з якімі сустракаўся.
І дабраліся да Эфеса, і там ён іх пакінуў, а сам, увайшоўшы ў сінагогу, дыспутаваў з юдэямі.
Затым, увайшоўшы ў сінагогу, адважна прамаўляў, на працягу трох месяцаў дыспутуючы і пераконваючы пра Валадарства Божае.
і ўбачыў Яго, як Ён мне казаў: “Паспяшайся і выйдзі хутчэй з Ерузаліма, бо не прымуць твайго сведчання пра Мяне”.
У тыя дні, калі колькасць вучняў узрастала, пачалі геленісты наракаць на гебраяў, што ў штодзённым абслугоўванні іх удовы былі крыўджаны.
Толькі Барнаба, прыняўшы яго, прывёў да Апосталаў ды расказаў ім, як у дарозе ён убачыў Госпада і што Той сказаў яму, ды з якою адвагай выступаў у Дамаску ў імя Ісуса.
І быў ён разам з імі, ды ўваходзіў і выходзіў з Ерузаліма, смела выступаючы ў імя Госпада Ісуса.
Часта ў падарожжах, у небяспеках на рэках, у небяспеках ад разбойнікаў, у небяспеках ад народа, у небяспеках ад паганаў, у небяспеках у горадзе, у небяспеках у пустыні, у небяспеках на моры, у небяспеках ад фальшывых братоў,
Улюбёныя, прыкладаючы ўсю стараннасць, каб напісаць вам пра супольнае наша збаўленне, я палічыў неабходным напісаць вам, каб заахвоціць змагацца за веру, аднойчы перададзеную святым.
Калі арханёл Міхал гаварыў з д’яблам, спрачаючыся пра цела Майсея, не адважыўся кінуць блюзнячага асуджэння, але сказаў: «Хай Госпад табе забароніць».