Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДЗЕІ 9:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 І быў ён разам з імі, ды ўваходзіў і выходзіў з Ерузаліма, смела выступаючы ў імя Госпада Ісуса.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 І быў ён разам з імі, уваходзячы і выходзячы ў Ерусалім, і адважна гаворачы ў імя Госпада Ісуса.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 І заставаўся ён зь імі, уваходзячы і выходзячы, у Ерусаліме, і адважна прапаведаваў імя Госпада Ісуса.

Глядзіце раздзел Копія




ДЗЕІ 9:28
10 Крыжаваныя спасылкі  

Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”».


І вось цяпер, Госпадзе, Божа мой, Ты ўчыніў так, што царуе паслугач твой на месцы Давіда, бацькі майго. Я ж вельмі малады, і не ведаю свайго выхаду і ўваходу;


Госпад будзе пільнаваць выхад твой і ўваход твой ад гэтага часу і навечна.


Я – дзверы: калі хто праз Мяне ўвойдзе, будзе збаўлены; і ўвойдзе, і выйдзе, ды знойдзе пашу.


Дык трэба, каб адзін з тых мужоў, што з намі хадзілі ўвесь час, пакуль уваходзіў і выходзіў з намі Госпад Ісус,


Яны, бачачы адвагу Пётры і Яна і зразумеўшы, што яны людзі простыя і неадукаваныя, здзівіліся і пазналі іх, што яны былі з Ісусам.


І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы ды дай паслугачам Тваім з усёю адвагай абвяшчаць слова Тваё,


Гутарыў таксама і спрачаўся з геленістамі. Яны ж імкнуліся яго забіць.


Толькі пасля трох гадоў прыйшоў я ў Ерузалім убачыць Пётру і прабыў у яго пятнаццаць дзён.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы