ДЗЕІ 8:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Піліп, адкрыўшы свае вусны, пачынаючы ад Пісання гэтага, апавядаў яму добрую вестку пра Ісуса. Біблія (пераклад А.Бокуна) А Філіп, адчыніўшы вусны свае і пачаўшы ад Пісаньня гэтага, дабравесьціў яму Ісуса. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Піліп разамкнуў вусны свае і, пачаўшы з гэтага Пісаньня, апавядаў яму пра Ісуса. |
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
Тады Пётра, адкрыўшы вусны, сказаў: «Я сапраўды пераконваюся, што Бог не зважае на асобу,
З іх жа некаторыя былі кіпрыйцы і цырэнцы, якія, прыбыўшы ў Антыёхію, сталі прамаўляць да грэкаў, абвяшчаючы добрую вестку пра Госпада Ісуса.
Некаторыя з філосафаў эпікурэйцаў і стоікаў спрачаліся з ім. І некаторыя казалі: «Што хоча сказаць гэты балбатун?» Іншыя ж: «Здаецца, што ён абвяшчае новых багоў», бо дабравесціў ім Ісуса і ўваскрэсенне.
Дык некаторыя падарожныя экзарцысты юдэйскія спрабавалі прызываць імя Госпада Ісуса над апанаванымі ліхім духам, кажучы: «Заклінаю вас праз Ісуса, Якога прапаведуе Паўла».
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.
каб насталі часы асвяжэння ад Госпада і каб Ён паслаў Таго, Якога прадказаў вам, Хрыста Ісуса,
і, не перастаючы, штодзень у святыні і па дамах навучалі і абвяшчалі добрую вестку аб Ісусе Хрысце.
І, звяртаючыся да Піліпа, еўнух сказаў: «Прашу цябе, пра каго гэта кажа прарок? Пра сябе, ці пра каго іншага?»
а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў – згаршэнне, а для паганаў – вар’яцтва,
Бо я разважыў, што не ведаю сярод вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго ўкрыжаванага.