І Майсей разгневаўся надта і сказаў Госпаду: «Не прымай іх ахвяры. Ты ведаеш, што я ніколі не ўзяў бы нават асла ад іх і нікому з іх я не ўчыніў крыўды».
ДЗЕІ 20:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не квапіўся я ні на чыё срэбра, ані на золата, ані на адзенне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ані срэбра, ані золата, ані адзеньня я ні ад каго не жадаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ні срэбра, ні золата, ні ўбраньня я ні ад кога не зажадаў: |
І Майсей разгневаўся надта і сказаў Госпаду: «Не прымай іх ахвяры. Ты ведаеш, што я ніколі не ўзяў бы нават асла ад іх і нікому з іх я не ўчыніў крыўды».
Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.
Але я не карыстаўся анічым з гэтага. А напісаў я гэта, не каб гэтак сталася для мяне; добра было б мне лепш памерці, чым дазволіць, каб хто пазбавіў мяне гэтай славы.
Дык якая мне ўзнагарода, калі абвяшчаючы Евангелле, без платы зацвердзіў я добрую звестку Хрыста гэтак, што не скарыстаўся ўладаю маёй у Евангеллі.
Ці ж я зграшыў, паніжаючы сябе, каб павысіць вас, бо прынёс вам дарма Евангелле Божае?
І, калі быў у вас і апынуўся ў нястачы, нікому не быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты, што прыйшлі з Мацэдоніі; і нічым не абцяжарваў вас і не буду абцяжарваць.
Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікому не пашкодзілі, ні ад каго не дамагаліся карысці.
Бо ніколі, як ведаеце, не былі мы ў слове ліслівымі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сведка,
пасіце статак Божы, які ў вас, даглядаючы яго не пад прымусам, але добраахвотна, па волі Божай, не дзеля нягодных нажыткаў, але са стараннасцю,