ДЗЕІ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён жа сказаў ім: «Не ваша справа ведаць час і хвіліну, якія ўстанавіў Айцец Сваёй уладаю, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа сказаў ім: «Ня вам ведаць час ці пару, якія Айцец паклаў ва ўладзе Сваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён сказаў ім: ня вам ведаць часіны ці поры, якія Айцец назначыў Сваёй уладай; |
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Ён гаворыць ім: «Так, келіх Мой піць будзеце і хростам, якім Я хрышчуся, будзеце хрысціцца, але дазволіць сядзець ад Мяне праваруч ці леваруч – гэта не Маё, але каму прыгатавана Айцом Маім».
Што да дня таго і хвіліны, ніхто не ведае, – ані анёлы нябесныя, – толькі Айцец адзін.
і будуць падаць ад вострага меча, і пагоняць іх, схапіўшы, у няволю да ўсіх народаў, і Ерузалім будзе таптаны паганамі, аж пакуль не споўняцца часы паганаў.
Ён з адной крыві ўчыніў увесь род чалавечы, каб пражываў на ўсім абліччы зямлі, вызначаючы пэўны час і межы іх пражывання,
на ўсталяванне паўнаты часоў: аб’яднаць усё, што на небе і на зямлі, пад галавою – Хрыстом.
Скрытае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж навек, каб спаўнялі мы ўсе словы гэтага закону.
якое выявіць у свой час дабраславёны і адзіна магутны Валадар валадароў і Госпад пануючых,