І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурым, што ў Габаоне.
ДЗЕІ 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гэта стала вядома ўсім жыхарам Ерузаліма, так што гэтае поле на іх мове было названа Гакельдама, гэта значыць «Поле Крыві». Біблія (пераклад А.Бокуна) і сталася гэта вядома ўсім, хто жыве ў Ерусаліме, так што поле тое названае на іхняй мове Акельдама, гэта ёсьць Поле крыві. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і гэта сталася вядома ўсім жыхарам Ерусаліма, так што зямля тая на айчыннай іхняй мове названа Акелдамб, што азначае «зямля крыві». |
І, схапіўшы свайго супраціўніка за галаву, кожны ўсадзіў меч у бок супраціўніка, і паваліліся разам; і названае было месца тое Хэлкат-Гаццурым, што ў Габаоне.
Ды сказаў Госпад мне: «Укінь гэта ў скарбонку, дастойную плату, якою Я быў ацэнены імі». Ды ўзяў трыццаць срэбранікаў і ўкінуў іх у скарбонку дома Госпадава.
Яны тады, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае сярод юдэяў аж да сённяшняга дня.
Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,
Калі той дазволіў, Паўла, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і, калі настала поўная цішыня, ён прамовіў на гебрайскай мове, кажучы: