бо не слухалі яны голасу Госпада, Бога свайго, але парушылі запавет Яго: усяго, што загадаў Майсей, паслугач Госпадаў, не паслухалі і не споўнілі.
ДАНІІЛА 9:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зграшылі мы, несправядліва дзейнічалі, дапусціліся злачынстваў, і ўзбунтаваліся, і адышлі ад Тваіх загадаў і Тваіх прыказанняў; Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы саграшылі і ўчынілі беззаконьне, і зрабілі нягодна, і збунтаваліся, і адступіліся ад прыказаньняў Тваіх і ад судоў Тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Грашылі мы, учынялі беззаконьне, рабілі несправядліва, упарціліся і адступалі ад запаведзяў Тваіх і ад пастановаў Тваіх |
бо не слухалі яны голасу Госпада, Бога свайго, але парушылі запавет Яго: усяго, што загадаў Майсей, паслугач Госпадаў, не паслухалі і не споўнілі.
бо яны рабілі ліхое перад вачамі Маімі і працягвалі гнявіць Мяне з таго дня, як выйшлі бацькі іх з Егіпта, аж па гэты дзень”.
І я маліўся: «Божа мой, саромлюся і не адважваюся падняць твар мой да Цябе, бо правіннасці нашы падняліся вышэй за галовы нашы і злачынствы нашы ўзраслі аж да неба
Награшылі мы разам з продкамі нашымі, жылі не па праўдзе, учынілі несправядлівасць.
Блукаю я, як авечка, што прапала; шукай слугу Твайго, бо загадаў Тваіх я не забываюся.
Усе мы, як авечкі, заблукалі, кожны з нас павярнуўся на дарогу сваю, а Госпад усклаў на Яго ўсю нашу несправядлівасць.
Грашым і хлусім супраць Госпада, і адступаемся ад Бога нашага; нараджаем і мармычам з сэрца словы хлусні.
Ад вякоў не дайшло, і вуха не чула, ані вока не аглядала па-за Табой Бога, Які б зрабіў [столькі] для тых, што спадзяюцца на Яго.
Прызнаём, Госпадзе, свае злачынствы, злачынствы бацькоў нашых, бо зграшылі мы супраць Цябе!
«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.
Будзем спаць у ганьбе нашай і пакрые нас сорам наш, бо зграшылі мы супраць Госпада, Бога нашага, мы і бацькі нашы, ад юнацтва нашага аж да гэтага дня, і не слухалі мы голасу Госпада, Бога нашага.
Усе палюбоўнікі твае забыліся пра цябе і не звяртаюцца да цябе, бо Я нанёс табе паразу, як ворагу, жорсткім пакараннем дзеля мноства правін тваіх, бо цяжкімі сталіся твае грахі.
за іх злачыннасць, якой дапускаліся яны, каб правакаваць Мяне да гневу, ды хадзілі складаць ахвяры і служыць іншым багам, якіх не ведалі ані яны, ані вы, ані бацькі вашы.
«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.
Зірні, Госпадзе, бо я пакутую; трасецца нутро маё, сціскаецца сэрца маё ўва мне, бо я быў надзвычай праціўны Табе, на дварэ пагражае мне меч, а дома — смерць.
І пагардзіў ён Маімі законамі з большаю бязбожнасцю, чым пагане, ды Маімі прыказаннямі — больш, чым землі, якія яго акружаюць: бо адкінулі ізраэльцы законы Мае і не хадзілі паводле Маіх прыказанняў”.
і вызваленыя вашы будуць памятаць пра Мяне сярод плямёнаў, куды прывялі іх, палонных, бо Я скрышу іх сэрца распуснае і адыходзячае ад Мяне ды вочы іх, што распуснічаюць з ідаламі іх; і не будуць яны падабацца самім сабе дзеля злачыннасці, якой дапусціліся ва ўсіх агіднасцях сваіх;
ды ўвесь Ізраэль спракудзіўся адносна закону Твайго і адвярнуўся, каб не слухаць голасу Твайго, ды леглі на нас праклён і ганьба, якія былі запісаны ў кнізе Майсея, паслугача Бога, зграшылі бо мы перад Ім.
І цяпер, Госпадзе, Божа наш, Ты, што вывеў Свой народ з зямлі Егіпецкай дужай рукою і здабыў Сабе імя, як гэта [ёсць] і сёння, мы зграшылі, дапусціліся несправядлівасці.
Пачатак слова Госпадава праз Осію. Сказаў Госпад Осію: «Ідзі, вазьмі сабе жонку з блудніц і дзяцей з распусты, бо зямля, распусная і разбэшчаная, адварочваецца ад Госпада».
Бо, пачынаючы ад дзён бацькоў вашых, вы адступіліся ад законных прыказанняў Маіх і не пільнавалі іх. Навярніцеся да Мяне, і Я вярнуся да вас, — кажа Госпад Магуццяў. — І вы кажаце: “У чым маем мы навярнуцца?”
Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,