ДАНІІЛА 7:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аж пакуль не прыйшоў Спрадвечны і не аказаў справядлівасць святым Узвышняга, і прыйшоў час, калі святыя атрымалі царства. Біблія (пераклад А.Бокуна) пакуль не прыйшоў Старадаўні Днямі, і суд быў дадзены сьвятым Найвышэйшага, і надыйшоў час [вызначаны], каб валадарства атрымалі сьвятыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я бачыў, як гэты рог сварыўся са сьвятымі і перамагаў іх. |
царства, аднак, атрымаюць святыя Бога Узвышняга і будуць утрымліваць царства ў векі вечныя”.
І ён сказаў так: “Чацвёрты звер — гэта чацвёртае царства будзе на зямлі, якое будзе большым за ўсе царствы, і яно праглыне ўсю зямлю, і стопча яе, і знішчыць.
А Ісус сказаў ім: «Сапраўды кажу вам, што вы, хто пайшлі за Мною, у новым жыцці, калі засядзе Сын Чалавечы на пасадзе велічы Сваёй, засядзеце на дванаццаці пасадах і будзеце судзіць дванаццаць пакаленняў Ізраэля.
Тады і аб’явіцца той бязбожнік, якога Госпад Ісус заб’е духам вуснаў Сваіх і знішчыць яго магутнасцю прыходу Свайго,
і зрабіў нас царамі і святарамі Богу і Айцу Свайму, Яму слава і валадарства на векі вечныя. Амін.
І ўбачыў я пасады, і паселі на іх тыя, якім дадзена права судзіць, і душы тых, якім сцялі галовы за сведчанне аб Ісусе і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зверу і вобразу яго, якія не мелі меціны на чолах і руках сваіх. І ажылі яны, і валадарылі разам з Хрыстом тысячу гадоў.
Хто пераможа, таму дам сядзець са Мною на Маім пасадзе, як Я перамог і сеў з Айцом Маім на Яго пасадзе.