Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДАНІІЛА 7:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 І ён сказаў так: “Чацвёрты звер — гэта чацвёртае царства будзе на зямлі, якое будзе большым за ўсе царствы, і яно праглыне ўсю зямлю, і стопча яе, і знішчыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Гэтак ён сказаў: “Зьвер чацьвёрты — гэта валадарства чацьвёртае, што будзе на зямлі; яно адрознае ад усіх валадарстваў, і яно зжарэ ўсю зямлю, і стопча яе, і патрушчыць яе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Пра гэта ён сказаў: «зьвер чацьвёрты - на зямлі будзе чацьвёртае царства, якое адрозьніваецца ад усіх царстваў, яно будзе пажыраць усю зямлю, таптаць і трушчыць яе.

Глядзіце раздзел Копія




ДАНІІЛА 7:23
5 Крыжаваныя спасылкі  

І чацвёртае царства будзе трывалае, як жалеза; як жалеза, што ўсё крышыць і ламае на кавалкі, і як жалеза, што, разбіваючы, знішчае ды крышыць усё гэта.


аж пакуль не прыйшоў Спрадвечны і не аказаў справядлівасць святым Узвышняга, і прыйшоў час, калі святыя атрымалі царства.


Далей, дзесяць рагоў абазначаюць, што з царства будзе дзесяць цароў; і па іх будзе іншы, і ён будзе магутнейшы за ранейшых, і ўпакорыць трох цароў,


Па гэтым глядзеў я ў начным бачанні, і вось, чацвёрты звер, страшны і дзівосны і вельмі дужы; меў ён вялікія жалезныя зубы; ён зжыраў, і знішчаў, і таптаў усё, што заставалася, нагамі сваімі; а адрозніваўся ён ад папярэдніх звяроў, якіх я бачыў, ды меў дзесяць рагоў.


І сталася ў тыя дні: выйшаў загад ад цэзара Аўгуста, каб перапісаць увесь свет.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы