ДАНІІЛА 4:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё гэта споўнілася на цару Набукаданосару. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усё гэта прыйшло на Навухаданосара валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё гэта збылося ў цара Навухаданосара. |
“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Такім чынам, звярнуўся цар да Даніэля і сказаў: «Ваш Бог ёсць сапраўды Бог багоў і Валадар цароў, Які выяўляе таямніцы, бо змог ты выявіць гэту таямніцу».
Тады Даніэль, які называўся Балтасар, трапіў на нейкі час у ашаламленне, і думкі яго трывожылі яго. Цар жа сказаў яму ў адказ: «Хай сон і выясненне яго не турбуюць цябе, Балтасару». Балтасар адказаў: «Гаспадару мой, а каб жа сон тычыўся тваіх ворагаў, а яго выясненне тваіх супраціўнікаў.
Дрэва, якое ты ўбачыў, высокае і магутнае, вышыня якога даставала да неба, і што было бачным на ўсёй зямлі,
Убачыў я сон, які мяне перапалохаў, і стрывожылі мяне думкі на маім ложку і з’явы ў маёй галаве.