І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».
ДАНІІЛА 4:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і выганяць цябе з паміж людзей, і будзеш пражываць пасярод дзікіх звяроў, і, як валы, будзеш есці траву, і расой з неба будзеш праганяць смагу; таксама сем прамежкаў часу праміне над табой, пакуль не прызнаеш, што Узвышні ёсць Валадар над царствам людскім і даручае яго каму захоча. Біблія (пераклад А.Бокуна) І выганяць цябе ад людзей, і са зьвярамі палявымі будзе жытло тваё, і будуць даваць табе есьці траву, як валам, і будзе раса нябесная мачыць цябе, і сем пораў праміне над табою, пакуль ты даведаешся, што Найвышэйшы пануе над валадарствам чалавечым і дае яго, каму хоча. Біблія (пераклад В. Сёмухі) цябе адлучаць ад людзей, і пражываньне тваё будзе з польнай зьвярыною; травою карміцьмуць цябе, як вала, расою нябеснаю ты будзеш аброшаны, і сем часінаў пройдзе над табою, пакуль уведаеш, што Ўсявышні валадарыць над царствам чалавечым і дае яго, каму хоча. |
І вось, сказалі яны: «Хадземце, зробім сабе горад і вежу, якой верх будзе дакранацца да неба, і зробім сабе імя, каб не расцярушыліся мы па ўсёй зямлі».
І ўбачыў ён ува сне лесвіцу, што абапіралася на зямлю, а верхам дакраналася да неба, і таксама анёлаў Божых, якія ўзнімаліся і спускаліся па ёй.
А Натан сказаў Давіду: «Ты той чалавек! Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Я намасціў цябе на цара над Ізраэлем, і Я выратаваў цябе з рукі Саўла;
А быў тады там прарок Госпадаў на імя Адэд, які выйшаў насустрач войску, што ішло ў Самарыю, ды сказаў ім: «Вось, Госпад, Бог бацькоў вашых, разгневаўся на Юдэю і аддаў іх у вашы рукі, і забілі іх страшэнна, так што да неба дайшла ваша лютасць.
Задумаў ён несправядлівасць у пасцелі сваёй, узыходзіць на любую благую дарогу, да ліхога не адчувае нянавісці.
“Гэта Я стварыў зямлю, чалавека і жывёлу, якія ёсць на паверхні зямлі, Сваёй вялікай сілай і Сваёй узнятай рукой; і Я даю яе таму, каму Мне спадабаецца.
і скажы: гэта кажа Госпад Бог: “Вялікі арол з велізарнымі крыламі з доўгімі пёрамі, пакрыты рознакаляровым пер’ем, прыляцеў у Лібан і сарваў вершаліну кедра;
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Закрычаў Ён голасна ды так казаў: “Ссячыце дрэва і абрэжце галіны яго, абтрасіце лісты і адкіньце плады яго. Хай звяры бягуць з-пад яго, і птушкі — з галінаў яго.
гэта ёсць выясненне, цару, і рашэнне Узвышняга, якое здзейсніцца на гаспадару маім, цару:
і выдаляць цябе ад людзей, і пражываць будзеш сярод дзікіх звяроў, траву, як валы, будзеш есці; і праміне сем прамежкаў часу над табою, пакуль не прызнаеш, што Узвышні валадарыць над людскім царствам і дае яго каму захоча».