Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДАНІІЛА 11:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І па прымірэнні будзе з ім хітрыць, і нападзе, і пераможа з нямногімі людзьмі.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Бо, злучыўшыся з ім, ён будзе дзейнічаць ашуканствам, і ён узыйдзе, і ўмацуецца з [дапамогай] малога народу.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Бо пасьля таго, як ён уступіць у саюз зь ім, ён будзе дзейнічаць ашуканствам, і ўзыдзе і возьме верх з малым народам.

Глядзіце раздзел



ДАНІІЛА 11:23
11 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Якуба адказвалі Сіхэму і яго бацьку Гамору падступна з прычыны зганьбавання іх сястры:


Пасля таго, як Даэг эдаміт прыйшоў да Саўла і паведаміў яму, кажучы: «Давід увайшоў у дом Ахімэлеха».


Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.


І рукі ваюючага будуць ім пакараныя і знішчаныя; прытым і князь прымірэння.


Нападзе ён на квітнеючыя і багатыя гарады і зробіць тое, што не зрабілі яго бацькі, ані бацькі бацькоў яго: нарабаванае, і здабычу, і багацці іх


і яго магуцце будзе ўзвялічвацца, але не яго ўласнымі сіламі, і ён будзе знішчаць усё — больш таго, што можна ўявіць, і пашанцуе яму, і будзе ён дзейнічаць, і будзе забіваць дужых і народ святых,


і з прычыны мудрасці хітрасць яго будзе мець поспех у руцэ яго, і ўзвялічыцца ў сэрцы яго; і спакойна падрыхтуе ён загубу вельмі многім; і паўстане ён супраць Валадара валадароў, і без дачынення рукі людской будзе знішчаны.


і напоўнены яны ўсякаю нягоднасцю, чужаложствам, ліхасцю, хцівасцю, непрыстойнасцю, поўныя зайздрасці, забойства, звадкі, ашуканства, злосці,


Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.


таго, прыход якога намаганнем шатана [будзе] з усёю сілаю, і знакамі, і ўяўнымі цудамі,