Такім чынам, узяў Майсей палову крыві і ўліў у чары; а астатняй часткаю крыві пакрапіў ахвярнік.
ГАБРЭЯЎ 9:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падобным спосабам пакрапіў крывёй таксама і палатку, і ўсё начынне служэння. Біблія (пераклад А.Бокуна) І намёт, і ўсё начыньне дзеля служэньня таксама пакрапіў крывёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама акрапіў крывёю і скінію і ўвесь посуд богаслужбовы. |
Такім чынам, узяў Майсей палову крыві і ўліў у чары; а астатняй часткаю крыві пакрапіў ахвярнік.
І, узяўшы крыху крыві бычка, памаж пальцам тваім рогі ахвярніка, а рэшту крыві вылі ля падножжа яго.
таксама заколеш, і вазьмі крыху яго крыві, і памаж ёю верх правага вуха Аарона і верх правага вуха яго сыноў, і вялікія пальцы правай іх рукі і нагі; і пакрапі крывёю кругом па ахвярніку.
бычка прынясі ў ахвяру за грэх кожны дзень дзеля перамольнага ахвяравання. І ачысці ахвярнік, ачышчаючы яго, і памаж яго да пасвячэння.
І, узяўшы алею намашчэння, памажаш скінію і ўсё, што ў ёй, і асвяці яе з яе пасудзінамі, і будзе яна святыняй.
забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.
Пасля забіў вала і барана, ахвяры прымірэння ад народа; сыны ж яго далі яму кроў, якую выліў ён з усіх бакоў на ахвярнік.