Калі ўся супольнасць Ізраэля зграшыць праз няўвагу і схавана гэта будзе перад вачыма сабрання, і ўчыніць яна тое, што супраць прыказання Госпадава, і правініцца,
ГАБРЭЯЎ 10:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнанне праўды, дык не застаецца ўжо ахвяры за грэх, Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, калі мы, атрымаўшы спазнаньне ісьціны, самахоць грэшым, дык не застаецца больш ахвяры за грахі, |
Калі ўся супольнасць Ізраэля зграшыць праз няўвагу і схавана гэта будзе перад вачыма сабрання, і ўчыніць яна тое, што супраць прыказання Госпадава, і правініцца,
«Гавары сынам Ізраэля: “Калі душа зграшыць праз няўвагу і ўчыніць што-небудзь з ліку ўсіх тых прыказанняў Госпада, што Ён загадаў, каб не рабілі,
Той жа паслугач, які ведаў волю гаспадара свайго, але не прыгатаваўся і не рабіў паводле волі яго, будзе строга пакараны.
Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі сляпыя, не мелі б граху. Вы, аднак, кажаце: “Мы бачым!”; і грэх ваш застаецца.
Хто з пыхлівасці не хацеў бы паслухаць волі святара, які ў той час спаўняе службу Госпаду, Богу твайму, або рашэння суддзі, — будзе пакараны смерцю той чалавек, каб ты выдаліў ліха з Ізраэля.
і з усякім нягодным ашуканствам для тых, якім ісці на загубу, бо яны не прынялі любові праўды, каб збавіцца.
мяне, які раней блюзніў, пераследаваў і ачарняў, але памілаваны, бо дзейнічаў па несвядомасці і з нявер’я.
Калі хто бачыць, што брат яго грашыць грахом несмяротным, хай моліцца, і дасць Бог яму жыццё, – маю на ўвазе таго, чый грэх несмяротны. Ёсць грэх смяротны; не кажу, каб за такога маліцца.
Калі зграшыць чалавек супраць чалавека, суддзёю яму можа быць Бог; але калі супраць Госпада зграшыць чалавек, то хто заступіцца за яго?» Але яны не слухалі голасу бацькі свайго, бо Госпад вырашыў аддаць іх на смерць.