І выгнаў чалавека, і паставіў перад раем Эдэн херубіна з агністым мечам, які верціцца, каб сцерагчы дарогу да дрэва жыцця.
ГАБРЭЯЎ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А да анёлаў вось што кажа: «Ён творыць анёламі Сваімі духаў і паслугачамі Сваімі полымя агню». Біблія (пераклад А.Бокуна) А наконт анёлаў кажа: «Ён робіць анёламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя агню». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пра анёлаў сказана: «Ты творыш анёламі Сваімі духаў і слугамі Сваімі палымяны вагонь». |
І выгнаў чалавека, і паставіў перад раем Эдэн херубіна з агністым мечам, які верціцца, каб сцерагчы дарогу да дрэва жыцця.
А той працягваў далей: «Таму слухай слова Госпада. Бачыў я Госпада, Які сядзіць на Сваім пасадзе, і ўсё нябеснае войска, што стаяла каля Яго справа і злева.
І, калі яны ішлі і, ідучы, размаўлялі, раптам з’явілася агністая калясніца і агністыя коні і раздзялілі абодвух, і Ілля ў віхуры падняўся на неба.
І маліўся Элісей гэтымі словамі: «Госпадзе, адкрый вочы яму, каб ён убачыў». І адкрыў Госпад вочы паслугачу, і ён убачыў, і, вось, гара запоўнена конямі і калясніцамі вогненнымі вакол Элісея.
Серафіны стаялі каля Яго, кожны з іх меў па шэсць крылаў. Двума закрываў аблічча сваё, а двума закрываў ногі свае, а на двух лятаў.
Ручай агню разліваўся ды выцякаў з твару Яго; тысячы тысяч служылі Яму, і дзесяць тысяч разоў па сто тысяч стаялі перад Ім: суд распачаўся, і кнігі былі раскрыты.
Ды прагаварыў да мяне анёл і сказаў: «Гэта выходзяць чатыры вятры нябесныя, якія стаялі перад Валадаром усёй зямлі».
Ці ж не ўсе яны ёсць паслугуючыя духі, пасланыя на паслугу тым, якія атрымаюць у спадчыну збаўленне?