Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
ГАБРЭЯЎ 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо каму з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Ты – Сын Мо?, Я Цябе сёння спарадзіў»? Або зноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»? Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо каму з анёлаў сказаў Ён калі: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо калі і каму з анёлаў сказаў Бог: «Ты Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»? І яшчэ: «Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам»? |
Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.
Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам; ды міласэрнасць Сваю не спыню да яго, як спыніў да таго, хто перад табой быў.
Ён пабудуе дом імю Майму, ды ён будзе Мне сынам, і Я буду яму бацькам; і ўмацую прастол валадарства яго над Ізраэлем навек”.
І сказаў Ён мне: “Саламон, сын твой, пабудуе Мой дом і Мае панадворкі, бо выбраў яго Сабе за сына, і Я буду яму бацькам.
Бог выканаў адносна нас, іх сыноў, уваскрашаючы нам Ісуса, як напісана ў другім псальме: “Ты – Сын Мой. Я сёння нарадзіў Цябе”.
Так і Хрыстос не Сам Сябе ўславіў, каб стацца Першасвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты – Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе»,