Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Я буду яму Айцом, а ён будзе Мне сынам; ды міласэрнасць Сваю не спыню да яго, як спыніў да таго, хто перад табой быў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І Я буду яму Бацькам, а ён будзе Мне сынам, і міласэрнасьці Маёй не забяру ад яго, як Я забраў ад таго, які быў перад табою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам, - і міласьці Маёй не адбяру ў яго, як Я адабраў у таго, які быў да цябе.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:13
16 Крыжаваныя спасылкі  

а сыну яго Я пакіну адно пакаленне, каб заставаўся светач Давіда, паслугача Майго, перад абліччам Маім ва ўсе дні ў горадзе Ерузаліме, які Я выбраў, каб прабывала там імя Маё.


а не раіўся з Госпадам. Таму Ён і забіў яго, і царства яго перадаў Давіду, сыну Ясэя.


Ён пабудуе Мне дом, і Я ўмацую яго пасад на векі вечныя.


І насаджу яго ў доме Маім і ў Валадарстве Маім па спакон вякоў, і пасад яго будзе наймацнейшым вечна”».


Ушануйце Сына, каб не загневаўся і каб не папрападалі ў дарозе, калі ўзгарыцца неўзабаве гнеў Яго. Шчасныя ўсе, якія цвёрда спадзяюцца на Яго.


Абвяшчу прысуд Госпадаў. Бо Ён сказаў мне: “Ты — сын Мой, Я сёння нарадзіў цябе.


Нахіліце вуха ваша і прыходзьце да Мяне; слухайце, каб жыла душа ваша, і выканаю для вас вечную дамову; святыя абяцанні Давіду».


Ён будзе вялікім і Сынам Узвышняга будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Яго;


І пачуўся голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, Яго слухайце».


Айцец любіць Сына і ўсё аддаў у рукі Яго.


і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі – кажа Госпад Усемагутны».


Бо каму з анёлаў сказаў Ён калісьці: «Ты – Сын Мо?, Я Цябе сёння спарадзіў»? Або зноў: «Я буду Яму Айцом, а Ён будзе Мне Сынам»?


І сказаў яму Самуэль: «Аддзярэ Госпад царства Ізраэля ад цябе сёння і перадасць яго блізкаму твайму, лепшаму за цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы