ВЫХАД 9:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паслаў фараон выведаць; і нічога не прапала з таго, чым валодаў Ізраэль. Аднак сэрца фараона зацвярдзела, і не адпусціў ён народ. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паслаў фараон, і вось, ня здохла ў статку Ізраіля аніводнага. І закамянела сэрца фараона, і ён не адпусьціў народ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Фараон паслаў даведацца, і вось з быдла сыноў Ізраілевых ня здохла нічога. Але сэрца фараонава жорстка зацялося, і ён не адпусьціў народу. |
Але Я ведаю, што не адпусціць вас цар Егіпта, каб вы пайшлі, хіба праз магутную руку.
Але Госпад зрабіў цвёрдым сэрца фараона, і ён не паслухаў іх, як прадказаў Госпад Майсею.
І сказаў Госпад Майсею і Аарону: «Вазьміце поўнымі прыгаршчамі попел з печы, і Майсей хай кіне яго ў неба перад фараонам;
Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
А калі яго сэрца ўбілася ў пыху, і дух яго ўзброіўся ганарыстасцю, ён скінуты быў з царскага пасада свайго і была адабрана ў яго слава яго;