Тады Езабэль паслала да Іллі пасланца, каб сказаў: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з тваёю душою тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
ВЫХАД 9:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, заўтра, у гэты самы час, Я пашлю град, такі вялікі, якога не было ў Егіпце ад дня яго заснавання і дасюль. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Я спашлю заўтра ў гэты самы час град вельмі вялікі, да якога падобнага не было ў Эгіпце ад дня яго заснаваньня аж дагэтуль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вось, Я пашлю заўтра, у гэты самы час, град вельмі моцны, падобнага на які ня было ў Егіпце з дня заснаваньня яго да сёньня: |
Тады Езабэль паслала да Іллі пасланца, каб сказаў: «Хай гэта зробяць мне багі і яшчэ дададуць, калі заўтра ў гэтую пару я не зраблю з тваёю душою тое, што зроблена з душою кожнага з іх».
напэўна, заўтра гэтай жа парою я прышлю паслугачоў маіх да цябе, і абшукаюць яны твой дом, і дамы паслугачоў тваіх, і ўсё, што каштоўнае ў вачах тваіх, возьмуць яны ў рукі свае і забяруць”».
І сказаў тады Элісей: «Слухайце слова Госпада: вось, што кажа Госпад: “Заўтра, у гэтую самую гадзіну, адна мера найчысцейшай мукі будзе за адзін сікль, дзве меры ячменю за адзін сікль у браме Самарыі”».
І сталася паводле слова чалавека Божага, якое ён сказаў цару, калі паведамляў: «Заўтра ў гэтую пару дзве меры ячменю будуць каштаваць адзін сікль, і мера найчысцейшай мукі — адзін сікль у браме Самарыі»;
ці то на пакаранне зямлі сваёй, ці то з міласэрнасці Ён загадвае, каб яны з’явіліся.
яна ўзышла на ўсю зямлю Егіпецкую, і асела на ўсіх межах Егіпта безліч, якой да гэтага часу не было і ў будучым не будзе.
І запоўніць яна ўсе дамы твае, і паслугачоў тваіх, і ўсіх егіпцян; такога не бачылі бацькі твае, і дзяды твае ад часу, калі нарадзіліся на зямлі, і да сённяшняга дня”». І павярнуўся, і выйшаў ад фараона.
І ва ўсёй зямлі Егіпецкай будзе вялікі лямант, якога не было раней і не будзе пазней.
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зневажалі Бога за плягу ад гэтага града, бо вельмі вялікай была пляга ад яго.