ВЫХАД 8:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Госпад учыніў гэтак; і наляцела найвялікшае мноства мух у дамы фараона і паслугачоў яго, і на ўсю Егіпецкую зямлю, і прападала зямля ад такога мноства мух. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі ўцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так і зрабіў Гасподзь: наляцела мноства сабачых мух у дом фараонаў, і ў дамы рабоў ягоных, і на ўсю зямлю Егіпецкую; гінула зямля ад сабачых мух. |
Бо калі не адпусціш яго, то Я пашлю на цябе, і на паслугачоў тваіх, і на народ твой, і на дамы твае ўвесь мушыны род. І запоўняцца мухамі дамы егіпцян, і нават зямля, на якой яны жывуць.