ВЫХАД 33:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Скажы сынам Ізраэля: “Вы — народ цвёрдага карка; калі Я на адзін міг з’яўлюся ў грамадзе тваёй, Я вынішчу цябе. Зараз жа здымі аздабленне сваё, каб Я ведаў, што маю зрабіць з табою”». Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы сынам Ізраіля: “Ты — народ з цьвёрдым каркам. Калі Я адну хвіліну буду ісьці сярод цябе, Я выгублю цябе. А цяпер здымі з сябе аздобы свае, і Я буду ведаць, што маю рабіць з табою”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Гасподзь сказаў Майсею: скажы сынам Ізраілевым: вы народ цьвёрдахрыбетны; калі Я пайду сярод вас, дык у адну хвіліну вынішчу вас; дык вось, здымеце зь сябе акрасы свае; Я пагляджу, што Мне рабіць з вамі. |
І сказаў: «Не падымай рукі сваёй на хлопца і не рабі яму нічога! Цяпер пераканаўся Я, што ты шануеш Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінароднага дзеля Мяне».
Неспадзявана паміраюць яны; і сярод ночы ўзрушацца народы, і яны пройдуць, і моцнага выганяць без цяжкасці.
Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;
Ведаў вось Я, што ўпорысты ты і што карак твой — жалезная жыла, а чало тваё меднае.
Большай сталася злачыннасць дачкі народа майго, чым грэх Садома, які прапаў у адзін момант, і рукі не дакраналіся да яе.
«Дык цяпер, — кажа Госпад, — павярніцеся да Мяне ўсім сэрцам вашым праз пост, і плач, і бедаванне.
Людзі з цвёрдым каркам, неабрэзанымі сэрцамі і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Святому, як бацькі вашы, так і вы!
І ўспамінай усе шляхі, якімі выводзіў цябе Госпад, Бог твой, на працягу гэтых сарака гадоў праз пустыню, каб упакорыць цябе і выпрабаваць, ды каб стала вядома, што ў душы тваёй, ці будзеш ты захоўваць прыказанні Яго, ці не.