ВЫХАД 33:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прыму руку Маю, і ўбачыш Мяне ззаду; але аблічча Маё ўбачыць не зможаш». Біблія (пераклад А.Бокуна) I калі Я прыбяру далонь Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, але аблічча Маё ня будзе відаць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і калі прыму руку Маю, ты ўбачыш Мяне ззаду, а аблічча Маё ня будзе відно. |
Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»
І яшчэ сказаў: «Не зможаш бачыць аблічча Маё; бо не будзе жыць чалавек, які ўбачыць Мяне».
Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.
Які Сам адзін мае несмяротнасць і жыве ў светласці недаступнай, Якога ніхто з людзей не бачыў і бачыць не можа; Яму ўшанаванне і валадаранне вечнае. Амін.