ВЫХАД 29:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, узяўшы крыху крыві бычка, памаж пальцам тваім рогі ахвярніка, а рэшту крыві вылі ля падножжа яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) I возьмеш кроў бычка, і памажаш рогі ахвярніка пальцам тваім, і ўсю кроў выльеш на падставу ахвярніка. Біблія (пераклад В. Сёмухі) вазьмі крыві цяляці і накладзі пальцам тваім на рогі ахвярніка, а ўсю кроў вылі пад ахвярнік; |
даўжыню — локаць, і шырыню — локаць, гэта значыць чатырохвугольны, а ў вышыню — два локці; з яго вуглоў павінны выходзіць рогі.
Далей возьме крыві цяляці і пакропіць пальцам сем разоў спераду перамольні. Сем разоў пакропіць перад перамольняй пальцам, змочаным у крыві.
І памажа тою крывёю рогі ахвярніка, які перад Госпадам у палатцы сустрэчы, а астатнюю кроў вылье на падножжа ахвярніка цэласпалення, які ля ўваходу ў палатку сустрэчы.
І памочыць святар палец у крыві ахвяры за грэх ды памажа ёю рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту крыві вылье на падножжа яго.
Святар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёй рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа яго.
Потым возьме святар пальцам сваім крыві і памажа рогі ахвярніка цэласпалення, а рэшту вылье на падножжа ахвярніка.
і хай пакладзе ад гэтай крыві на рогі ахвярніка пахкага каджэння перад Госпадам, які ў палатцы сустрэчы, а рэшту крыві бычка хай вылье ён на падножжа ахвярніка цэласпальных ахвяр перад уваходам у палатку сустрэчы.
Пасля пакропіць крывёй яго сцяну ахвярніка, а рэшту крыві вылье на падножжа яго. Гэта вось ахвяра за грэх.
забіў яго, ды, намачыўшы палец у крыві яго, памазаў рогі ахвярніка кругом і ачысціў яго; рэшту крыві выліў на падножжа яго і так пасвяціў яго, ачышчаючы.
Сыны яго далі яму кроў цяляці, і ён, памачыўшы палец, памазаў ёй рогі ахвярніка, а рэшту выліў на падножжа ахвярніка.
І калі адкрыў Ён пятую пячатку, убачыў я пад ахвярнікам душы тых, якія былі пазабіваны за слова Божае і за сведчанне, якое яны мелі.