ВЫХАД 27:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пры ўваходзе ў панадворак заслона ў дваццаць локцяў з гіяцынту і пурпуру, кармазыну і кручанага вісону, залататканай работы; хай мае чатыры слупы і столькі ж падножжаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А для брамы двара заслона ў дваццаць локцяў з блакітнай і пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону ўзорыстага вырабу; слупоў для яго чатыры, і падножжаў да іх чатыры. |
І зрабі заслону з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону, стракатай работы, з вытканымі херубінамі.
Зрабі заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы.
І заслоны з другога боку хай будуць мець пятнаццаць локцяў, слупы — тры, і падножжы — столькі ж.
Усе слупы панадворка павінны быць абхоплены кругом срэбранымі кольцамі, а іх аплікі хай будуць срэбранымі, а падножжы — медныя.
Зрабіў таксама заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы;
пояс з кручанага вісону, з гіяцынту і з пурпуру, з чырвані залататканай работы, як загадаў Госпад Майсею.
і пакрывала панадворка, а таксама пакрывала, што нацягваецца пры ўваходзе ў панадворак, які акружае скінію і ахвярнік, і вяроўкі, патрэбныя для ўсякай службы.
“Зараз, канешне ж, дзеляць захопленую здабычу, па адной, па дзве жанчыны кожнаму ваяру; а два пакрывалы розных колераў — здабыча для Сісары, а на шыю маю са здабычы — два палатны рознакаляровыя”.