Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫХАД 28:39 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 І вытчы туніку з вісону, і зрабі тыяру з вісону, і пояс залататканай работы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 I вытчаш хітон з вісону, і зробіш мітру з вісону, і пояс зробіш гафтаванае работы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 І зрабі хітон зь вісону і кідар зь вісону і зрабі пояс узорыстага вырабу;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 28:39
10 Крыжаваныя спасылкі  

Надзвычайна славутая дачка цара — унутры, агорнутая залатымі тканінамі.


Зрабі заслону на ўваходзе ў скінію з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону залататканай работы.


А шаты, што яны справяць, хай будуць такія: нагруднік і эфод, туніка і тканая кашуля, тыяра і пояс. Хай справяць святыя шаты брату твайму Аарону і сынам яго, каб служылі яны Мне святарамі;


апранеш Аарона ў яго шаты, гэта значыць у кашулю і туніку пад эфод, і эфод, і нагруднік яго прымацуй да яго поясам эфода,


і ўскладзі кідар на галаву яго, і святую дыядэму зверху кідара,


Прывядзі таксама сыноў, і апрані іх у тунікі льняныя, і падперажы поясам,


Зрабілі для Аарона і сыноў яго тунікі, вытканыя з вісону,


Хай святар адзене шаты і льняную бялізну на цела сваё, і збярэ попел таго, што, паглынаючы, спаліў агонь, і высыпе каля ахвярніка.


Хай апранецца ён у шаты святыя льняныя, ільнянымі штанамі хай прыкрые сорам, перапаяшацца льняным поясам, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта святыя шаты. Хай абмыецца вадою і апране ўсё гэта.


А пры ўваходзе ў панадворак заслона ў дваццаць локцяў з гіяцынту і пурпуру, кармазыну і кручанага вісону, залататканай работы; хай мае чатыры слупы і столькі ж падножжаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы