і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
ВЫХАД 25:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыгатуй і чары, і фіялы, і кратэры, і кіяфы, у якіх патрэбна прыносіць узліванні — з найчысцейшага золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш да яго місы, і чашы, і збаны, і кубкі для складаньня ахвяраў вадкіх; са шчырага золата зробіш іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зрабі таксама для яго місы, кадзільніцы, чары і кубкі, каб паліваць зь іх: з золата чыстага зрабі іх; |
і ахвярныя пасудзіны, і нажы, і чары, і катлы, і курыльніцы з найчысцейшага золата; і залатыя завесы да дзвярэй да ўнутранага пакоя дома, святога з святых, і да дзвярэй святыні.
Таксама нажніцы, і чары, і катлы, і курыльніцы былі з найчысцейшага золата. І дзверы святыні звонку ў святое з святых ды дзверы святыні знадворку былі залатыя.
А самі жэрдкі зрабі з дрэва акацыі і аздобі іх золатам, і будуць насіць з іх дапамогаю стол.
з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
Хай таксама стол хлябоў пакладных накрыюць тканінаю фіялетаваю і хай паставяць на ім чары і фіялы, кіяфы і кратэры для здзяйснення ўзліванняў; і хлябы хай будуць на ім заўсёды.
І ў ёй былі срэбраная міса ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраная чара ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўнены былі пшанічнаю мукой, запраўленай алеем, на ахвяру з ежы,
місу срэбраную ў сто трыццаць сікляў вагі, срэбраную чару ў семдзесят сікляў вагі, па вазе святыні, абедзве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру з ежы,
а было прынесена ад князёў Ізраэля на пасвячэнне ахвярніка, у дзень яго намашчэння: дванаццаць срэбраных міс, дванаццаць срэбраных чар, дванаццаць залатых чар,
Вось, стаю ў дзвярах і стукаю. Калі хто пачуе голас Мой і адчыніць Мне дзверы, увайду да яго і павячэраю з ім, а ён са Мной.