і калі служылі яны Госпаду, то таксама служылі багам сваім па звычаі тых народаў, ад якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю.
ВЫХАД 20:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Для сябе не рабіце перада Мною багоў срэбраных, ані багоў з золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не рабіце побач са Мною багоў срэбных, і багоў залатых не рабіце сабе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не рабеце перад Мною багоў срэбраных, альбо багоў залатых не рабеце сабе: |
і калі служылі яны Госпаду, то таксама служылі багам сваім па звычаі тых народаў, ад якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю.
Такім чынам, гэтыя народы баяліся Госпада, але ўсё ж служылі ідалам сваім; бо і дзеці іх, і дзеці дзяцей іх робяць так, як бацькі іх, аж да сённяшняга дня.
І, вярнуўшыся да Госпада, Майсей сказаў: «Прашу, народ гэты зграшыў найвялікшым грахом і зрабіў сабе багоў з золата;
Ды вось, дом Ізраэля, гэта кажа Госпад Бог: “Хай кожны ідзе за сваімі ідаламі і служыць ім. Але потым ці не будзеце слухаць Мяне і ці ўжо болей не будзеце апаганьваць Маё святое імя вашымі ахвярамі і вашымі ідаламі?
якія свой парог памясцілі побач з Маім парогам і свае вушакі побач з Маімі вушакамі, і сцяна была паміж Мною і імі, і апаганілі яны імя Маё святое агіднасцямі, якіх дапусціліся; дзеля таго Я вынішчыў іх у гневе Маім.
але падняўся ты супраць Госпада Неба, і прынесены былі да цябе пасудзіны Яго дома, і ты, і твае магнаты, і твае жонкі ды твае наложніцы пілі з іх віно; усхваліў ты таксама багоў срэбраных і залатых, і медных, жалезных, і драўляных, і каменных, якія ані бачаць, ані чуюць, ані разумеюць; Бога ж, Які валодае ў руцэ Сваёй тваім дыханнем і ўсімі дарогамі тваімі, — не ўшанаваў.
пілі яны і хвалілі багоў сваіх залатых і срэбраных, медных, жалезных, і драўляных, і каменных.
Не звяртайцеся да ідалаў ані не вылівайце сабе багоў з металу. Я — Госпад, Бог ваш!
і тых, якія пакланяюцца войску нябеснаму на дахах, і тых, якія схіляюцца і прысягаюць Госпадам і прысягаюць Мількомам,
“Пракляты чалавек, які робіць статую або літога ідала, брыдоту перад Госпадам, твор рук рамесніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ скажа: “Амін”.
Бачылі вы брыдоты і ідалаў іх, дрэвы і камяні, срэбра і золата, якім яны пакланяліся.
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распуснікі, забойцы, балванапаклоннікі і ўсе тыя, што любяць і чыняць няпраўду.
І вярнуў ён іх маці сваёй, якая сказала яму: «Гэтае срэбра прысвяціла і паабяцала я Госпаду: з рукі маёй прызначана яно для сына майго, каб ён зрабіў балвана выразанага і балвана літога з металу. І цяпер я аддаю яго табе».