І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
ВЫХАД 17:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Майсей пабудаваў ахвярнік, і даў яму імя Ягвэ Нісі, Біблія (пераклад А.Бокуна) I пабудаваў Майсей ахвярнік, і назваў імя яго: “ГОСПАД — сьцяг мой”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зладзіў Майсей ахвярнік і даў яму назву: Ягова Нісі, |
І вось, з’явіўся Госпад Абраму і сказаў яму: «Гэтую зямлю Я дам нашчадкам тваім». Дык ён пабудаваў там ахвярнік Госпаду, Які з’явіўся яму.
І, перайшоўшы адтуль на гару, якая была на ўсход ад Бэтэля, паставіў ён там палатку сваю, маючы Бэтэль з захаду, а з усходу — Гай. І там таксама пабудаваў ахвярнік Госпаду і прызываў імя Госпада.
І даў ён імя месцу таму: «Госпад бачыць». Адсюль і да сённяшняга дня кажуць: «На гары Госпада можна ўбачыць».
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
Зрабі ахвярнік з дрэва акацыі, які хай мае пяць локцяў у даўжыню, столькі ж у шырыню, гэта значыць чатырохвугольны, і тры локці ў вышыню.
Калі ўбачыў гэта Аарон, пабудаваў ахвярнік перад ім і ўсклікнуў голасам вестуна, кажучы: «Заўтра — урачыстасць Госпада».
Такім чынам, паставіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: «Ягвэ-Шалом — Супакой Госпада». Аж па сённяшні дзень ахвярнік гэты ёсць у Эфры, у сыноў Абіязэра.