І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».
ВЫХАД 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля. Скажы ім: “Увечары будзеце есці мяса, а раніцай будзеце насычацца хлебам, і даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш”». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Я пачуў нараканьне сыноў Ізраіля. Прамоў да іх, кажучы: “Адвячоркам будзеце есьці мяса, а раніцаю насыціцеся хлебам, і пазнаеце, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я пачуў нараканьні сыноў Ізраілевых; скажы ім: увечары будзеце есьці мяса, а раніцай насыціцеся хлебам - і ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш. |
І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».
І захавайце яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца, а ўвечары прынясе яго ў ахвяру ўся супольнасць сыноў Ізраэля.
«Каб паверылі, — кажа, — што з’явіўся табе Госпад, Бог бацькоў іх, Бог Абрагама, Бог Ізаака і Бог Якуба».
І вазьму вас Сабе за народ, і буду вашым Богам; і вы даведаецеся, што Я — Госпад, Бог ваш, Які вывеў вас з турмы егіпцян,
Такім чынам, гэта кажа Госпад: “З гэтага даведаешся, што Я — Госпад; вось, кіем, які ў руцэ маёй, удару па вадзе ў рацэ, і ператварыцца яна ў кроў.
І абжывуцца ў ёй Юда, і ўсе разам гарады яе, земляробы і тыя, што за статкам ходзяць.
І зразумеюць, што Я — Госпад Бог з імі, і яны — народ Мой, дом Ізраэля”, — кажа Госпад Бог.
І ўзвысіліся вы адносна Мяне вуснамі сваімі, і пракрычалі вы словы свае супраць Мяне; і Я пачуў гэта”.
«Дык пазнаеце тады, што Я — Госпад, Бог ваш, Які жыве на Сіёне, гары Маёй святой; і Ерузалім будзе месцам святым, і чужынцы больш не будуць праходзіць праз яго.
Я — Госпад, Бог ваш. Асвячайцеся ды будзьце святымі, бо Я — святы! Не паганьце душ вашых якім-колечы паўзуном, які поўзае па зямлі,
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
А іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, засмуткавалі, і, усеўшыся разам, сыны Ізраэля таксама плакалі і наракалі: «Хто дасць нам наесціся мяса?
«Дакуль гэтая грамада найгоршая будзе наракаць на Мяне? Чуў Я нараканні сыноў Ізраэля.