ВЫХАД 16:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі Аарон гаварыў да ўсёй грамады сыноў Ізраэля, яны глянулі на пустыню, і вось, слава Госпада з’явілася ім у воблаку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, калі гаварыў Аарон да ўсёй грамады сыноў Ізраіля, і яны зьвярнуліся ў бок пустыні, і вось, слава ГОСПАДА зьявілася ў воблаку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі прамаўляў Аарон да ўсяго супольства сыноў Ізраілевых, дык яны азірнуліся на пустыню, і вось, слава Гасподняя зьявілася ў воблаку. |
Раніцай убачыце славу Госпада. Бо Ён пачуў нараканні вашыя супраць Госпада. А хто ж мы, што вы наракаеце на нас?»
і заставалася слава Госпада на Сінаі, ахінаючы яе воблакам шэсць дзён; у сёмы ж дзень паклікаў Майсея з сярэдзіны воблака.
Потым Майсей і Аарон увайшлі ў палатку сустрэчы, ды, выйшаўшы адтуль, дабраславілі народ. У гэты час аб’явілася слава Госпада ўсяму народу.
І калі ўся грамада залямантавала і хацела іх укаменаваць, над палаткай сустрэчы з’явілася слава Госпада перад усімі сынамі Ізраэля,
Корэ сабраў насупраць іх увесь сход ля ўваходу ў палатку сустрэчы, з’явілася перад усімі слава Госпада.
І калі сабралася супольнасць супраць Майсея і Аарона, яны накіраваліся да палаткі сустрэчы; у той час воблака ахутала палатку і з’явілася слава Госпада.
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».