ВЫХАД 12:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такі ж самы закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што лічацца ў вас іншаземцамі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Адзін закон будзе для тутэйшага і для чужынца, што жыве сярод вас». Біблія (пераклад В. Сёмухі) адзін закон хай будзе і прыроднаму жыхару і прыхадню, які пасяліўся сярод вас. |
але хай будзе пасярод вас як тутэйшы, і любі яго, як самога сябе, бо і вы былі чужынцамі ў зямлі Егіпецкай. Я — Госпад, Бог ваш!
Роўны суд хай будзе ў вас, ці прыхадзень зграшыць, ці тутэйшы. Бо Я — Госпад, Бог ваш!”»
Хай будзе адзін закон для ўсіх, як для тутэйшых, так і для чужаземцаў, для тых, хто зграшыў па няведанні.
як для сыноў Ізраэля, так і для чужаземцаў або падарожнікаў, каб у гэтыя шэсць гарадоў уцякалі тыя, што ненаўмысна пралілі кроў.
Таксама падарожнік і чужаземец, калі б такія жылі ў вас, хай спраўляюць Пасху паводле загадаў і звычаяў яе; загад той самы будзе ў вас і для чужаземца, і для тутэйшага”».
Няма ўжо юдэя або грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчынскага ані жаночага: бо ўсе вы сталіся адно ў Хрысце Ісусе.
дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.