ВЫХАД 12:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нічога з яго хай не застанецца да раніцы; калі што застанецца, спаліце на агні. Біблія (пераклад А.Бокуна) I не пакідайце [нічога] з яго да раніцы; і тое, што застанецца з яго да раніцы, спаліце на агні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) не пакідайце ад яго да раніцы; а астатак яго да раніцы спалеце на агні. |
Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю, і хай не застаецца да раніцы тлушч ад свята Майго.
А калі засталося нешта з мяса [ахвяры] пасвячэння або з хлеба да раніцы, спалі рэшткі ў агні; нельга гэтага есці, бо яно святое.
Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю; і хай нічога не застаецца да раніцы наступнага дня з ахвяры пасхальнай.
Будзеце яе есці ў сам дзень ахвяры ды ў наступны дзень. Тое, што застанецца на трэці дзень, будзе спалена агнём.
у той самы дзень з’ежце яе; хай не застаецца з яе нічога да раніцы другога дня. Я — Госпад.
Хай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, таксама косткі яе хай не ламаюць: хай увесь парадак Пасхі захоўваюць.