ВЫСЛОЎІ 27:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агаліліся лугі — і з’явіліся травы зялёныя, і сабралі сена з узгоркаў; Біблія (пераклад А.Бокуна) Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы. |
Ён закрывае неба хмарамі і ўдабрае зямлю дажджом, Ён вырошчвае траву на гарах і траву, карысную людзям.
і будзе, як калі жнец забірае сцябліны і рука яго збірае каласы; і будзе, як калі хто шукае каласы ў лагчыне Рэфаім.
Я, вось, застаюся ў Міцпе, каб заступацца перад халдэямі, якія прыходзяць да нас, а вы збірайце віно, плады і алей, і складайце ў свае пасудзіны, і жывіце ў гарадах сваіх, якія займаеце».
Дык вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі выгнаныя, і прыйшлі ў зямлю Юдэйскую да Гадаліі ў Міцпу, і сабралі віна і пладоў вельмі многа.