ВЫСЛОЎІ 25:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Залатыя яблыкі на срэбраным посудзе — слова, сказанае ў свой час. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Залатыя яблыкі ў срэбным празрыстым посудзе - слова, сказанае прыстойна. |
Знайшоў Эклезіяст вытанчаныя словы і запісаў найпраўдзівейшыя і поўныя праўды выказванні.
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
Добры чалавек з добрага скарбу выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.
І прыняў Давід з рук яе ўсё, што яна яму прынесла, і сказаў ёй: «Ідзі ў супакоі да дому свайго. Вось, я выслухаў просьбу тваю і ўшанаваў аблічча тваё».