БЫЦЦЁ 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І споўніў Ной усё, што загадаў яму Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў Ной усё, што загадаў яму ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ной зрабіў усё, што Гасподзь Бог наказаў яму. |
І яны ўвайшлі ў арку, самец і самка з усякага цела, як Бог загадаў яму; і Госпад зачыніў арку звонку.
Так была скончана ўся работа да скініі і палаткі сустрэчы; і сыны Ізраэля выканалі ўсё, што загадаў Госпад Майсею: так і зрабілі.
Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.
А Ён, адказваючы, сказаў ім: «Маці Мая і браты Мае – гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выконваюць яго».
упакорыў Самога Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да смерці, і нават смерці крыжовай.